Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гочасныя праваслаўныя Беларусы Беларусаў каталікоў лічылі Беларусамі, такімі самымі, як і яны праваслаўныя.

Націск лацінізму й полёнізму на Беларусаў уніятаў урэшце да таго ўзрос, што ў 1717 г. у польскім грамадзянстве паўстаў праект і уніятаў і праваслаўных Беларусаў аканчальна перавесьці ў лацінства.

Асабліва многа пераходзіла Беларусаў з Уніі ў лацінства пасьля падзелу Польшчы, калі Беларусы апынуліся пад панаваньнем расейскіх цароў і калі з боку расейскіх уладаў ішоў выразны й часта грубы націск на уніятаў з мэтай пераводжаньня іх на Праваслаўе. І так дзеля гэтых прычын за часаў царыцы Кацярыны II (1796 г.) многія Беларусы уніяты, жадаючыя захаваць веру сваіх бацькоў, пакідалі Унію й далучыліся да касьцёла лацінскага, адлучыць якіх ад каторага расейскім уладам было значна трудней, як ад Уніі. Тое-ж самае было й за часаў цара Паўла, як сьведча аб гэтым уніяцкі полацкі архіепіскап Іраклі Лісоўскі.

Гэткія-ж узноў адносіны расейскай царскай палітыкі да уніятаў са свайго боку правакавалі й заахвочвалі Палякоў цягнуць да сябе ў лацінства рэшту уніятаў, якія аставаліся ўніятамі й далей трымаліся веры сваіх бацькоў. І ў гэтым часе цэлыя масы уніятаў пераходзілі ў лацінства, бо-з прычыны паншчыны, — яны былі цалком залежныя ад польскіх паноў і ад ксяндзоў.