якая трывала 243 г., перацягваньне Беларусаў уніятаў у лацінства яшчэ больш пашырылася й прысьпяшылася. Так напр. уніяцкі мітрапаліт Вэлямін Рутскі ў 1623 г. інфармуе Рым аб тым, што уніятам з боку лаціньнікаў робяцца крыўды й што іх перацягваюць у лацінства. На гэта ў 1624 г. папа Урбан VIII выдаў бульлю, у якой забараняе пераход у лацінства. Палякі гэтаму спрацівіліся. Тады гэна бульля была агранічана толькі да духавенства. Так хацеў кароль Сігізмунт III. Адносіны праўныя, грамадзкія й таварыскія з боку польскага да Беларусаў уніятаў былі благія й нават несправядлівыя. Вось-жа нічога дзіўнага, што яны нават гэтым самым былі прымушаны пакідаць свой усходні абрад і пераходзіць у лацінства.
У 1623 r. праваслаўная шляхта Вялікага Кн. Літоўскага падала Сэнату Рэчыпаспалітай скаргу, так званую «супліку», у якой між іншым чытаем: …«Вольнасьці народу рускаму належацца дваякія: таму народу рускаму, які ёсьць веры Рымскае, паслушнасьці заходняе й таму народу рускаму, які ёсьць веры грэцкае, паслушнасьці ўсходняе. Русь рымскае веры пры сваей вольнасьці астаецца, а нам Русі веры грэцкае, вольнасьць выдзерта»…
З гэтага дакуманту бачым, што ня толькі было шмат Беларусаў лаціньнікаў, але й як беларуская шляхта, якая тады прадстаўляла народ, адносілася да іх. Вось-жа бачым, што та-