Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каў і іх рэлігійныя патрэбы. Каталіцкі лацінскі касьцёл за часаў Ягайлы й Вітаўта ўжо меў многа вызнавальнікаў ня толькі сярод вышэйшых слаёў-баяраў і магнатаў, але так-жа й сярод народных беларускіх масаў.

Наварот Беларусаў на лацінскае Каталіцтва адбываецца праз усё XV, XVI ст. і далей. У 1501 г. папа Аляксандар VI у бульлі да віленскага біскупа дае спосаб прынятку Беларусаў праваслаўных да Каталіцтва. Справа была ў тым, што у лаціньнікаў была нават думка аб няважнасьці праваслаўнага хросту й аб патрэбе хрышчэньня нанава праваслаўных, прыймаючы іх да Каталіцтва. Вось-жа на гэта папа ў гэнай бульлі між іншым рашуча забараняе аднаўленьне хрышчэньня людзей праваслаўнае веры, якія хочуць злучыцца з каталіцкім касьцёлам.

Палітыка навароту праваслаўных Беларусаў на лацінскае Каталіцтва яўна так-жа відаць і з актаў Городэльскай уніі ў 1413 г. Ягайла й Вітаўт, закрапіўшы Унію літоўскіх, беларускіх і украінскіх зямель з Польшчай, пастанавілі, што …«толькі тыя, якія належаць да каталіцкага касьцёла й якія прынялі польскія гэрбы князі й баяры Вял. Кн. Літ. маюць права карыстацца рознымі прывілеямі, якія існуюць у Польшчы, а а так-жа займаць высокія пасады й атрымліваць розныя годнасьці могуць толькі тыя, якія паходзяць з родаў, прыняўшых лацін-