Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

народных масаў, адносіцца да часаў Ягайлы, калі ён хрысьціў Літву ў 1386 г. У гэтым часе, многія Беларусы, каб споўніць волю Вялікага Князя Ягайлы, пакідалі сваё Хрысьціянства ўсходняе (Праваслаўе) й пераходзілі ў лацінства.

Аб хрышчэньні Літвы Ягайла выдаў у лацінскай мове дакумант, так званы унівэрсал, у якім ён між іншым кажа: «каб прычыніцца да ўзросту каталіцкай веры ў Літве й Русі, пастанаўляем, загадваем, абяцаем, прыракаем і на сьвятыя сакраманты прысягаем: усе літоўскія народы, бяз розьніцы плоці й стану, што зна- ходзяцца ў Літве й Русі, да каталіцкай веры й да паслухмянасьці сьвятому Рымскаму Касьцёлу прывесьці, прыцягнуць, намовіць, ды больш таго — змусіць, калі-б да якой сэкты належылі». Далей, Вялікі князь, каб новыя каталікі ня мелі перашкодаў у сваей веры, кажа: «выразна забараняем, каб ніхто з Літоўцаў абудвых плоцяў не жаніўся з Русінам так-жа абедзьвюх плоцяў прад тым, як выкажа сваю ўлегласьць Рымскаму Касьцёлу, а калі-б такое жанімства сталася, дык яго не разлучаць, але некаталіцкую старану да Каталіцтва, хоць-бы карай цялеснай, але давясьці трэба». Урэшце, у тым-жа унівэрсале Ягайла надае розныя прывілеі каталіцкім лацінскім касьцёлам, як у Вільні, так і па ўсім нашым краі. Гэткая воля Вялікага Князя значна прычынілася ў нашым краі да пашырэньня лацінскага Каталіцтва й сярод масаў Беларускага народу.