агулам часта падтрымлівалі зносіны. Лацінства аднак у масы сьпярша не пранікала. Лаціньнікамі хрысьціянамі былі сьпярша ў нас толькі чужынцы-купцы, місіянары, а з часам са сваіх які баярын, ваяка-дружыньнік і інш.
Значна больш было пашырыўшыся ў Беларусі лацінскае Хрысьціянства, ужо як Каталіцтва, пасьля падзелу яго, калі ўсход ад хрысьціянскага адзінства адыйшоў, — у XIII—XIV ст., за часаў Гедыміна й Альгерда. Але й цяпер так-жа яно было пашырана бадай выключна сярод вышэйшых слаёў народу, да самых народных масаў яшчэ аднак не даходзячы. Так напр. у XII—XIII ст. ужо былі каталіцкія лацінскія касьцёлы ў Кіеве, Пераяславе, Смаленску, Полацку, Ноўгарадзе. Былі так-жа ў XIV ст. манастыры францішканаў у Полацку, Наваградку й у інш. мясцох, былі так-жа манастыры ў нас у гэтым часе й дамініканаў.
Аб тым, што ў час Гедыміна былі ўжо Беларусы каталікі, ведаем з наступнага. Гэты-ж самы Вялікі Князь Гедымін летам 1323 г. зьвярнуўся да нямецкіх францішканаў саксонскае правінцыі з просьбай прыслаць у Вільню й Наваградак для абслугі манастырскіх касьцёлаў чатырох духоўнікаў, якія ўмелі-б гаварыць і пабеларуску, такіх, якія «цяпер ёсьць і даўней былі».
Далейшае пашыраньне сярод Беларусаў лацінскага Каталіцтва, ужо сярод беларускіх