Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даўных хрысьціянскіх традыцыяў і царкоўных старадаўных формаў і правілаў, таксама й ад родных народу карэньняў. З пункту гледжаньня беларускага гістарычнай мэтай Семашкі павінна было быць за ўсякую цану, за цану нават свайго жыцьця, бараніць унію. Праўда, як відаць з тагочасных палітычных настрояў да Уніі расейскай палітыкі, Унія ўсёроўна была-б зламанай, але ў кожным выпадку пры старанным за яе змаганьні з боку Семашкі, замест змаганьня з ёй, Унія магла-б пратрываць даўжэй і яшчэ выдатнейшую адыграць роль у часе для Беларусаў найгразьнейшым, якую яна іграла для народу ў мінуўшчыне. Калі-б беларускі уніяцкі епіскапат, замест здрады Уніі, акружыў яе сапраўды хрысьціянскай любоўю, як гэта так часта рабілі беларускія сяляне, дык тады-б Унія, хоць-бы ў рэзультаце зламана царскай паліцыяй, цяпер была-б у нашай духовай уяве ясьнейшай, чым гэта ёсьць сяньня, — была-б тым, чым яна сяньня на дзеле ёсьць для украінскага народу ў Галіччыне. Апрача гэтай Галіччыны, бадай яшчэ лепшым доказам праўдзівасьці нашых думак зьяўляецца сяньняшняя Расея, як з пункту гледжаньня рэлігійнага, так і нацыянальнага беларускага.

Акт скасаваньня Уніі на беларускіх землях у 1839 г. быў супярэчны з усей мінуўшчынай беларускай, як царкоўнай, так і народнай. Акт гэты рваў прадусім з тэй хрысьціянскай една-