∗
∗ ∗ |
У 1938/9 г. прыпадаў юбілей 950-годзьдзя хрышчэньня „Русі“, гэта знача: Украіны, Беларусі й Расеі. У чэсьць гэтага вялікага юбілею шмат пісалі Украінцы й Расейцы. Не асталіся ад іх і мы Беларусы. Доказам гэтага, ня лічачы большых і меншых артыкулаў у беларускай пэрыёдычнай прэсе, служыць так-жа й гэтая скромная праца.
Мае яна сваю гісторыю. Прадусім вырасла яна з праектаванага большага артыкулу ў літаратурна-навуковы журнал „Калосьсе“. У самым аднак працэсе пісаньня аказаллся, што рамы артыкулу для гэтай працы вузкія й замест артыкулу паявілася кніжка. Калі праца гэта збольшага была скончана, 15.XII.38 г. польская паліцыя даручыла мне загад Віленскага Ваяводы Бацянскага аб высяленьні мяне на пяць гадоў з граніц Віленскага Ваяводства.
27.XII.38 г., захапіўшы з сабой між іншым рукапіс працы „Хрысьціянства і Беларускі Народ“, апынуўся я ў Слоніме. Тут, ня маючы адпаведнай бібліятэкі, ня меў я магчымасьці належна рукапіс праверыць і паправіць.
Галоўнай мэтай гэтай працы было: маючы на ўвеце беларускую духовую разрозьненасьць, крытычна карыстаючы з расейскіх і польскіх адпаведных крыніц, у форме папулярна-навуковай папрабаваць шукаць беларускай праўды, беларускай рэлігійнай і нацыянальна-культурнай сынтэзы й прадставіць роль у гэтай справе Хрысьціян-