Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Унія, як мы ўжо ўспаміналі, за ўвесь час свайго на Беларусі існаваньня так зраслася з беларускім народам, што ліквідаваньне яе магло адбыцца ўжо толькі пры помачы гвалтаў, што сыстэматычна й рабілася. Вось-жа й сапраўды ліквідацыі Уніі спраціўлялася як духавенства, так і людзі сьвецкія, а прадусім беларускія сяляне. У гісторыі ліквідаваньня Уніі асаблівымі жорсткасьцямі паліцэйскія расейскія ўлады адзначыліся ў Дзярновічах (Вітэбшчына), у Поразаве, Кляшчэлях (Горадзеншчына), Селішчы, Сьвятлілава, Пузырэва (Магілёўшчына) і г. д.

З гэтага бачым, што ліквідаваньне Уніі сапраўды не пашло царскаму ўраду так лёгка, як ён гэтага жадаў і як пазьнейшыя ўрадавыя расейскія гісторыкі гэта даказвалі. Фактам ёсьць гістарычным, што народ беларускі сваей веры шмат дзе актыўна бараніў проціў расейскіх гвалтаў.

Каб зламаць гэтую апазыцыю уніяцкую, паводле пляну Семашкі пры ліквідацыі Уніі ўжываліся грубыя паліцэйскія спосабы. І так апорныя уніяцкія сьвяшчэньнікі пераводзіліся ў горшыя прыходы, або й сусім іх часта пазбаўляліся, назначаліся замест на сьвяшчэнскія — на пасады псаломшчыцкія, ссылаліся ў Расею, замыкаліся ў манастыры. Спосабы Семашкі наварачваньня уніятаў на Праваслаўе былі так нехрысьціянскія й так гвалтоўніцкія, што нават выклікалі яны