Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

X

Уніяцкая цэрква ў расейскім пэрыядзе гісторыі Беларусі (XIX ст.) й яе роль адносна беларускай народнасьці

Беларусь пад царскай Расеяй і яе доля. Маскоўскае праваслаўе й лацінска-польскае каталіцтва. Уніяцкая цэрква — апора беларускай народнасьці й культуры. Маскоўскія цары: Кацярына, Павал I, Аляксандар I i Мікалай I і іх адносіны да Уніі. Год 1839 і уніяцкія епіскапы здраднікі. Роль у ліквідацыі Уніі еп. Семашкі, яго характарыстыка й адносіны да беларускай народнасьці й культуры.

І так царкоўная унія ў першай палавіне пэрыяду заняпаду, у пэрыяд польскі, была злучвом беларускай нацыянальнасьці. Праўда, тое, чаго так Беларусы ў сваім часе баяліся, — польскасьць і лацінства насядала моцна на Унію, але яна спачатку з гэтым усім баролася з добрым вынікам. Пасьля-ж пачала здавацца. Унія ўжо ў XVIII ст. была сільна сполёнізаваная й злацінізаваная. Але й цяпер уніяцкая цэрква прынцыпова не пераставала быць гэнай апо-