Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чы ад якой палавіны XVII ст. і праз усё бадай ст. XVIII усьцяж забіралі голас у абароне пакрыўджаных Беларусаў праваслаўных і нават уніятаў, проста ўмешваючыся ў іх царкоўнае й нацыянальнае жыцьцё. Заступніцтва-ж гэта, рэч ясная, мела на мэце ня выпусьціць Беларусаў, якіх Масква заўсёды лічыла сваімі роднымі, з сваей апекі й пры аказіі прылучыць іх да сябе й цалком з сабой асыміляваць. Дык вось-жа, паўтараем, калі-б Беларусь у XVI ст., дапусьцім, асталася праваслаўнай і паддалася-б уплывам рэлігійным і нацыянальным Масквы, яна-б адышоўшы ў канцы XVIII ст. да Масквы, — не гаворачы ўжо аб тым, што было-б, калі-б яна да Масквы палітычна адышла раней, — дык яна-б на зары свайго рэнесансу, свайго адраджэньня, была-б пазбаўлена й тых, сапраўды ўбогіх, сіл, чэрпаных, трэба ведаць, прадусім з традыцыі, зьвязанай з уніяй, сіл, з якімі яна выступіла на арэну свайго сучаснага ўжо больш-менш сьведамага нацыянальнага жыцьця. Словам, Берасьцейская унія — гэта вялікая й неабходная бачына ў гісторыі нацыянальнай і царкоўнай Беларускага народу. Ня трэба забывацца так-жа й таго, што калі-б ня Унія — дык Палякі ўсёроўна цягнулі-б Беларусаў у лацінства й тут больш зьгінула-б іх і была-б большая шкода Беларускаму народу.

На шчасьце, Беларускія праваслаўныя масы пасьля завядзеньня Уніі, замест Праваслаўя,