Калі-б жыцьцё беларускай Праваслаўнай Цэрквы, шукаючы выхаду з свайго цяжкога палажэньня ў XVI ст., пакіравалася якімсь чынам на ўсход, на Маскву, ці прасьцей кажучы, калі-б яна не пайшла на Унію й асталася праз гэныя 243 г., праз якія была ў Уніі, у духовай прынамсі еднасьці з Масквой, вынікі для яе й з боку веры й з боку нацыянальнага былі-б незраўнана горшыя. Было-б гэта дужа грозна для веры, бо душа беларуская, будучы ў доўгіх сталых зносінах з Масквой і адтуль чэрпаючы маральнае й культурнае падтрыманьне, штораз больш і больш праймалася б, насупроць істоце Хрысьціянства, маскоўскім абсолютызмам і ў сэнсе хрысьціянскім штораз больш раскладалася-б. Гэткі-ж паварот беларускай царкоўнай гісторыі быў-бы так-жа больш шкодны й для нацыі, бо ясна, што праз залежнасьць царкоўную, праз блізкія адносіны рэлігійныя з Масквой, раскладалася б і беларуская нацыя, лёгка паддаючыся маскоўскай асыміляцыі.
Ня трэба забывацца, што мова беларуская больш розная ад мовы польскай, як ад маскоўскай, дык і ўплывы польскія праз Унію на беларускую цэркву й нацыю менш шкодныя й менш небясьпечныя, чым гэта было-б з уплывамі маскоўскімі.
Ня трэба так-жа забывацца й аб тым, што маскоўскія цары, хоць беларускія землі былі й за палітычнай мяжой Масквы, аднак-жа пачынаю-