а так-жа й уніяцкае духавенства, былі ўва ўсім што да грамадзкіх правоў роўныя з лаціньнікамі.
Вось-жа гэты трэці сынод згодна з воляй Папы сабраўся ў Берасьці 1596 г. 6.X. У гэтым саборы апрача епіскапаў цэрквы украінскай былі ад цэрквы беларускай і прынялі унію: Гермоген, архіепіскап полацкі й вітэбскі, і Іван Гоголь, епіскап пінскі й тураўскі. Ад імя караля на саборы былі прысутнымі Мікалай Крыштоф Радзівілл і ведамы канцлер Леў Сапега.
Аднак поўнага аднадумства ня было й тут. Епіскап львоўскі Балабан і епіскап Пярэмыскі Копыстэнскі, ня глядзячы на тое, што раней на унію былі згадзіўшыся, цяпер пашлі проціў уніі.
Пад іх верхаводзтвам і украінскага магната К. Астроскага ў той жа час, у тым-жа Берасьці яны сабралі сабор проціунійны й пачалі адкрытую з уніяй барацьбу.
Як бачым, проціўунійная праца пачалася на землях украінскіх. Адтуль-жа барацьба гэта перакінулася й на землі беларускія, дзе з уніяй змагалася асабліва віленскае царкоўнае брацтва, а за ім менскае й іншыя. Аднак гэта проціўунійнае змаганьне ў Беларусі аказалася бязсільным. 3 бегам часу на ўсіх беларускіх землях, з выняткам епіскапства мсьціслаўскага ў Магілёўшчыне, унія прынялася й пусьціла глыбокія карэньні. Унію ня прыняла толькі епархія мсьціслаўская, якая адна толькі ў Беларусі станавіла проціўунійны асяродак і да якой на-