Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ідзе, узбагаціла беларускую народную літаратуру. Усяму-ж гэтаму спрыяла, як ня трэба лепш, штука друкарская.

Гэта усё праўда, аднак для жыцьця царкоўнага XVI в. векам залатым ня быў. Каб сапраўды добра было тады й з жыцьцём царкоўным, дык-бы гэны век наш залаты быў-бы яшчэ залацейшым. Але на жаль справы цэрквы былі тады разстроены цалком.

Беларуская цэрква праз разьдзел яе з Рымам была аддалена ад заходу й ад яго культуры й збліжана да Масквы, якая сама, будучы адарванай ня толькі ад Рыму, але так-жа й ад сваей найбліжэйшай і натуральнай крыніцы культуры — Візантыі, па ўпадку якой у 1453 г. усеўладна панавалі там Туркі, была фармальна спавіта цемрай беспрасьвецьця. Дык ня дзіва, што сярод беларускага народу панавала тады так-жа поўная цемната й забабоннасьць, як агулам, так і ў справах веры. Асьвечанага духавенства бадай ня было сусім. Нават на сталіцах епіскапскіх засядалі тады часта мала граматныя людзі. Духоўныя агулам і епіскапскія пасады багатыя паны часта тады куплялі за грошы, а магнаты й князі, ня пытаючыся епіскапаў, самі назначалі духоўных на прыходы. Было й так, што гэтыя-ж князі й магнаты гэтак сама паступалі й з епіскапамі. Дзеля гэтага здаралася часта, што высокія царкоўныя па-