Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прарвала. З жывата бегла кроў. Замазанымі ў кроў рукамі ён пхаў кішкі ў жывот, абціраў з твару пот, пакідаючы на ім кроў, а кішкі зноў выпадалі. Гэта было ўсяго некалькі сэкунд, а ўсім здалося, што вельмі доўга. А калі зьнямогшы, спуджана і крыва ўсьміхнуўшыся ў бок таварышоў сваёй няўдачы, ён спусьціў рукі і аблёг на зямлю, яшчэ некалькі сэкунд усе глядзелі, быццам акамянелыя. Потым да параненых папаўзьлі санітары. Голубу зрабілася да балючасьці страшна і крыўдна. Ён уздрыгануў.

— Як страшна. І ня думалі яны…

На яго словы паварушыўся сусед.

— Не ўсьцерагліся…

Гэта Мушка, добры знаёмы Голуба, малады, прыгожы. Мушка ляжаў патыліцай на зямлі, Ён быў вясёлым хлапцом, умеў прогожа апавядаць і падабаўся Голубу сваімі гаворкамі аб людзях, аб жыцьці.

Зараз Мушка ляжаў нярухома і раскрытымі вачыма, сьветлымі, як само неба, пазіраў угору, — мусіць, марыў. Голубу хацелася пасьля бачанага пагаварыць з Мушкай. Ён ня стрымаўся.

— Такі-та дзень! Рабіць-бы што-небудзь, араць, дый касіць ужо час, а мы тут. І вось так дарэмна гінуць людзі…

— Не дарэмна. Трэба сьцерагчыся, а гінем не дарэмна. Самы раз касіць ужо. А хіба не касілі-б, каб не яны, каб ня белыя? Э-эх! Хутчэй-бы іх прыкончыць, тады-б пайшлі і касіць, і араць… І не падобна зусім, што мы на вайне, на фронце, — каб не