Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якія лепей, якія хаваць. «Кнак» ішоў і пры саветах, і пры паляках, і пры немцах, і таму парашыў Якаў, што ўсе іншыя грошы — гэта ня грошы, а так сабе, а сапраўдныя грошы — тэта мікалаеўскія, «кнак». Ён бачыў, як суседзі хавалі «кнак», і таму не чапаў з скрэні рукавок, толькі час-ад-часу глядзеў, ці ляжыць ён там, і часамі дабаўляў туды новыя паперкі соцельныя. У такі час ён заўсёды нэрваваўся чамусьці і чамусьці радаваўся, бо ў галаве прыкідаў даўно запомненыя лічбы: на каня добрага, на хату, на пасаг…

Якаў Патупчык… Так завуць яго ўсе.

Нізенькі, дробны з твару, маленькая русая бародка. Заўсёды (і ўзімку, і ўлета) у шэранькай сьвітцы, падпяразаны прывезенай з войска папругай. Ногі кароткія і тупае імі ён часта-часта, тупае, ідучы і стоячы, тупае заўсёды, ад таго мусіць і празвалі «Патупчыкам». Гаварыў гэтак сама хуценька і праз кожныя некалькі слоў устаўляў з асабістай вымовай і асабістыя слоўкі «а-а-а, гэць, гэць», — яшчэ-ж больш перасыпаў імі гаворку, калі быў п’яны. Сьмешным тады ён рабіўся: занадта прасьцяком і падатлівым; з п’яным ім можна было зрабіць, што захочаш… Апошнія дні, вось ужо тыдзень амаль, як гасьцюе ён у суседзяў, а яны ў яго — сватаюць дачку.

— Гэць, які хітры! Дачку яму дай, карову дай, сьвіньню дай, дый яшчэ тысячу рублёў дадай! Дзе-ж