Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна ўстала з зэдліка і ад комінка падышла да стала.

— Нумары цяглі сёньня…

— Ну?

— У Лядах выцяг.

— Хто?

— Хтокала.

— Няўжо? Гэта-ж…

— Якое-ж тут дзіва, пацяг і выцяг.

Потым, лежачы ў ложку, яны цэлую поўнач ласкава гутарылі паміж сабой, меркавалі аб тым, як навесну перабірацца на хутар, дзе зробяць сялібу, горад… А ноччу сьнілася Хадосі, што яна поўнымі жменямі зжынае буйнае жыта і жмені з цяжкімі калосьсямі да зямлі хіляцца, а па загонах, дзе ўжо зжата, густа-густа ляжаць тоўстыя снапы, капа напэўна дасьць восем пудоў — ня меней.

Назаўтра Хадося ўзьнялася чуць сьвет і, з затоенай недзе глыбока радасьцю, увіхалася каля печы, каб хутчэй пайсьці ў ток абіраць пустыя дробныя галоўкі ільну. Зьявілася надзея, а з ёю бадзёрасьць, — акурат, як тады, калі яна толькі-што выйшла замуж за Якава і пачала гаспадарыць. Дні цягнуліся доўгай зрэбнай ніткай, намотваліся на шпулю пражытых Хадосяй трыццаці з лішкам гадоў і ніклі ў змроку доўгіх зімовых вечароў… Вясной, як толькі зьлізалі туманы з поля сьнег і ўгары зацуркалі жаўранкі, заварушыліся пабокаўцы, пачалі хадзіць на хутары, і прымяркоўвацца. А як зусім падсохла, дык той або