Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавек, які мучыўся ад смагі доўгі час, потым дарваўся да ручайка з чыстай сьцюдзёнай вадой і ніяк ня можа адарваць ад яе губ засмаглых.

— Мне так добра сёньня, я так рада, што спаткала цябе, — хоць на адзін вечар пазбавілася іх… Вы лепш за мяне жывяцё, лепш.

— А можна і назаўсёды пазбавіцца ўсяго гэтага, толькі-б ты захацела сама.

— Я падумаю. Цяжка мне… Я кіну, усё кіну і пайду да вас. Толькі падумаю…

Разышліся познай ноччу. Перад Надзяй усю дарогу паўставалі два вобразы Жэні. Адзін — простая шчырая дзяўчына, якую пазнала ў цягніку, якую ведала год у рабфаку, і другі — дзяўчына, у капялюшыку, апранутая паненкай, зусім другая.

«Чаму гэта так? Што яе прымусіла зрабіць гэта? Яна магла быць чалавекам, працаваць, а цяпер, калі хто ня выратуе, яна, як чалавек, для нас прападзе… Яе зацягнула балота, у якім жыве ўвесь час, адна яна з ім управіцца ня здолее».

Па небе паўзьлі хмары, хавалі месяц і ад таго па зямлі плылі чорныя цені.

Дома Надзя ўсё расказала Ганцы. Расказала аб Жэні даўнішняй і цяперашняй. Ганка слухала, потым гаварыла сама.

— Я даўно, даўно ў жыцьці шмат нацярпелася, добра пазнала яго. Жыцьцё шліхавала мяне і часам з надзвычайным болем зразала з мяне розныя лішнія,