Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзьверы. Я-ж ведаю, чаго яны прыходзяць, чаго шукаюць мяне, чаму комплімэнты гавораць, словы розныя. Ні адзін з іх не кахае мяне па-сапраўднаму, а-так, да часу. Я верыла калісь ім, кахала, а яны… Затое цяпер так брыдка ўсё… Цяжка, цяжка, каб ты ведала, Надзечка!..

— А навошта ты робіш усё гэта, калі цяжка, калі абрыдзела? Ты выбачай мяне, не мая гэта справа, але хіба можа наша студэнтка рабіць усё гэта, закінуць лекцыі, усё і аддаваць час увесь гэтай тваёй «помсьце»?

— Я сама ня ведаю, чаму раблю так. На рабфаку, як была, ня было гэтага, я кахала тады, і зусім нешта другое было, а ў унівэрсытэце пачалося. Там зусім і людзі нейкія другія. Ды яшчэ-ж і жыву я ў такіх. Зацягнулі, прывучылі да ўсяго гэтага… Ой, як хочацца не дараваць ім.

— Так. Але нашто ўсё гэта табе? Цяпер ты вучышся, а скончыш, дык там будзе праца, новае жыцьцё. Кінь! Сама ты кажаш, што абрыдзела ўсё, цяжка, дык чаму-ж ня кінуць?.. Ведаеш, Жэнька, я сур’ёзна, кінь усіх, і цётку, і тых, бо гэта-ж старое, гэта балота, яно зусім зацягне цябе, калі ня вылезеш зараз, — кінь! І ў нас моладзі багата, і ў нас весела, у нас сапраўдная вясёласьць, ад сэрца, а там усё для выгляду толькі, для другіх. Пераходзь да нас у інтэрнат, будзем разам жыць, працаваць.

І пачала Надзя гаварыць пра жыцьцё рабфакаўскае. Жэня слухала, лавіла словы Надзіны, нібы ча-