Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хоча ўсё выказаць, каб нічога ў душы не засталося, каб толькі зразумеў другі.

Разам са сьвежым паветрам у пакой уліваецца гамонка вясёлая. Ёй насустрач сыплюцца запытаньні:

— Ну як, што новага?

— Паваявалі, і ня пяць, а цэлых сем вагонаў грузіць даюць нам. Заўтра пасьля абеду трэба пачаць нам.

Слухаючы спрэчкі за сьцяной, Ганка хвалявалася. Яна адразу стукнула ў сьценку кулаком і закрычаал.

— Навіна, таварышы, кіньце спрачацца, сюды хутчэй!

Паднялася з ложка.

— І ў мяне навіна. Умову з ЦРК сёньня ад профкому зрабіла, узяла — лапіць мяшкі, грошы ў чырвонцах, за кожны дзесятак.

— Ха-ха-ха! Ну, чым ня жыцьцё? Знай жыві і вучыся.

— І ў мяне навіна. На тым тыдні дадуць нам з фінаддзелу акладныя лісты разносіць нэпманам. Прыдземо і скажам: вось вашай мосьці за сытае існаваньне, каб ня вельмі разьядаліся, неспадзяванка.

— Значыцца, неспадзяванкі разносіць будзем.

— Ха-ха-ха!


Па Мачулках папаўзьлі плёткі.

Раніцой ля калодзежу сказала Гарпіна Маланьні:

— Ці ня чула? Прыехала дачка Язэпава з Менску, больш двох год, як ня была дома, пахудзела, прось-