Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Моўчкі выслухала, ні слова ня кажучы, выйшла. Болем сьціскала галаву думка.

«З дому чуць вырвалася, грашмі ячэйка дапамагла, усё, каб вучыцца, а тут позна. Што-ж тады, як ня прымуць? Без кватэры, без капейкі грошай».

Назаўтра дэкан рабфаку, стары профэсар, уважліва выслухаў.

— Думаеце, адна вы. Многа хто так едуць, шмат ужо прынялі. А вы вельмі позна, хоць-бы трохі раней, тады-б… А то вельмі позна. Ня можам прыняць, вы ня здолееце дагнаць курсу. Пачакайце да наступнага году.

У Надзі вакол сэрца намотвалася і крыўда, і злосьць.

— Пачакаць? А вы ведаеце, як лёгка мне гэта зрабіць, як лёгка было вырвацца з дому? Чаму аб гэтым ня пытаеце? Раней я не магла вучыцца, а зараз рабфакі для нас збудованы, я павінна вучыцца ў рабфаку, а не чакаць.

— Ведаю, што рабфак для вас, таварыш, вы будзеце вучыцца ў ім, але позна ў гэтым годзе, нельга прыняць.

— А я кажу, што налета мне яшчэ пазьней будзе, не магу адкласьці, не паеду назад.

Захацелася ўсё-ўсё выказаць гэтаму чалавеку, каб ён зразумеў яе жаданьне, каб дапамог. І, перабіваючыся ад хваляваньня, баючыся не сказаць усяго, гаварыла яму:

— …Дома нікога пісьменнага, адна на ўсю вёску