Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я многа зарабляю, лічыцца ня будзем.

Не саромцеся.

Надзя пазірала на яго, нічога не разумеючы, ня ведала, што адказваць, дзякавала. А ён не адставаў.

— Вы падумайце, у чужы горад, ні аднае душы знаёмых з студэнтаў, бяз хлеба, без кватэры. А ў Маскве мы, як землякі, жыць будзем, дапаможам усім колектывам.

— Дзякую. Я ня ведаю яшчэ, ці ехаць куды наогул. У Менск я камандыроўку ўзяла.

— Гэта ня важна, мы зробім. Вы з вячэрнім?

— З вячэрнім.

— Я буду чакаць вас, падумайце, З землякамі разам не прападзеце.

— Дзякую.

І не магла зразумець, чаго ён такі добры, чаму, першы раз бачачы яе, прапануе ехаць разам, абяцае дапамогу. Гэта зьдзівіла яе. Каб не стаяць больш, выйшла на двор. За дзьвярыма падышоў да яе другі, у скураной тужурцы.

— Вы вучыцца едзеце? Я стаяў пабоч, як вы прасілі надарогу. Даць яны ня могуць, многія просяць. Вось вазьмеце ў мяне чатыры тысячы.

Гаварыў проста, шчыра, але і гэтыя словы зьдзівілі яе.

— Навошта, — дзякую. Я з дому як-небудзь дастану або ў знаёмых.

— Не дастанеце дома, калі ячэйка зьбірала дапамогу, не адмаўляйцеся. Вазьмеце, на такое дзела, як