Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Спэктаклем зьбярэм, а ты з дому толькі вырвіся.

— Вырвуся, не затрымаюць, ня іх справа.

У гэты момант у Надзі было — адно жаданьне, адно імкненьне — пайсьці ў новыя далі, уперад, аб чым марыла калісь. Вусны ў тахт са стукам сэрца шапталі такія зразумелыя зараз словы: «Гэй, наперад, покі сэрца б’ецца, рвецца на прастор! Гэй, да сонца, гэй, да зор!». І перад вачмі яскрава ўсплывалі прасторы недалёкае будучыні, асьветленай сонцам навукі, цудоўныя далёкія зоры.

— Паеду…

— Вырвіся, а мы падтрымаем.

І калі зьмярканьне завалакло местачковую вуліцу цёмнай шэраньню, выйшла Надзя з ячэйкавага пакою і, забыўшыся пра блізкую ноч і пра бандытаў, доўга стаяла ў лесе, зачарованая гоманам хвойным, слухала яго нібы ў апошні ўжо раз і пад гоман гэты ў думках сьпявала, нейкую новую для яе самой, песьню. Нараджалася і расло жаданьне зьліцца з гоманам хвойным і разам з ветрам, што гамоніць у верхавінах хвойных, імкнуцца і імкнуцца без канца туды, дзе невядомы яшчэ новы горад, дзе рабфак…

У жыцьці Надзіным пачыналася вясна. З жаданьнем аб вучобе нарадзілася новая сіла, і ўжо ніякая другая сіла не магла задушыць жаданьня вучыцца, спыніць Надзю ў яе імкненьні да вучобы. Думку аб вучобе яна вынасіла ў сэрцы сваім затаёна, не гаворачы