кой. Небагата комсамольцаў у ячэйцы: тры дзяўчыны ды сямёра хлапцоў. Надзя сакратаром ячэйкі.
Склікала бюро. Сама за сталом сарамліва тупіць вочы ўніз, з-за хваляваньня гаварыць ня можа, а ў вачох агоньчык знаёмы: дадумалася — зробіць!
— Не магу жыць я дома, хутка даведаюцца аб усім бацькі, жыць не дадуць. Я ліст з Укомолу атрымала, на рабфак абяцаюць паслаць, а ў мяне няма з чым… Дома я прасіць ня буду ў бацькоў ні капейкі, а паехаць няма як. Хоць-бы на чыгунку, а да гораду я і пехатою дайду.
— Вучыцца, а ячэйка як?
— А ў ячэйцы Хведзька сакратаром будзе.
— Трэба як-небудзь сабрацца ды дапамагчы. Надзя ў нас з першых, — сама ячэйку організоўвала і вучыцца ёй першай трэба.
— Дык як-жа зрабіць?
— Як хочаце, але зрабеце. Я адно толькі кажу, пакуль хавалася ад бацькоў, пакуль ня ведалі, што я ў комсамоле, датуль было ціха, а зараз сэрца пачнуць ад’ядаць, кпіны, дакоры, лаянка, зусім загрызуць. Мне яны і капейкі не дадуць, самі гэта ведаеце, і прасіць у іх я ня буду. Дапаможаце чым, — добра, а не — дык пехатою пайду і да Менску, ног можа хопіць.
— Пехатою ня пойдзеш, зьбярэм грошы. Спэктакль, Хлопцы, паставім і будуць на дарогу грошы.
— Спэктакль, а інакш не зьбярэш. Усе мы надта багатыя!