Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачыналася новае. Надзі самой захацелася пачаць жыць па-новаму.

Да гэтага — уражаньні ад Мачулак, мястэчка. У мястэчку густа налепленыя, лапленыя хаткі, нахіленыя набок, з абросшымі мохам стрэхамі. У хатах шыбы забіты лубкамі, дошчачкамі, запханы рызьзём, а то і цэлыя вокны забіты дошкамі. Над дзьвярыма хат аблезлыя, паіржавеўшыя шыльды на адным гвазду вісяць, ад ветру хістаюцца і жалобна-іржава зьвіняць, стукаючы аб сьцену.

Там, дзе монополька была — рамы зусім выламлены, нехта забраў іх на лучыну, а ў сярэдзіне — прылавак абернуты, абломленыя паліцы. Усе крамы з забітымі вокнамі, пахмурнелыя, маўклівыя, а з вакон незабітых — з кватэр, на вуліцу глядзяць пужлівыя вочы, рукі трывожна перабіраюць пальцамі валасы барод.

Даўнейшая папова лазьня пяпер перароблена на хату і жыве ў ёй сам поп, бо выселілі яго комсамольцы з пакояў у лазьню, а ў пакоях разьмясьцілася школа (стала цесна школе ў былым будынку). І тут аконныя шыбы дзе-ні-дзе лубком забіты, абарваныя вакяніцы на іржавых завесах пішчаць, пахіліўся набок дзіравы плот. Побач быўшае «волостное правление», зараз — валасны выканком. На выканкоме палінялы чырвоны сьцяг. Выканком і школа аддзялілі папа ад царквы і царква, засаромеўшыся нібы, прынізілася за таполямі і бярозамі, схавала тры аблезлыя свае купалы.

У быўшым папоўскім доме цяпер займае пакой комсамольская ячэйка. Самы жывы, вечна гаманлівы па-