Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пытала і да самой Уліткі хадзіла, — мо’ хворая, ці што? Гэта-ж, — вазьмі равесьніц яе, — дык дзеўкі, як дзеўкі, а яна вырадкам нейкім, а ня дзеўкай выдалася.

І з трывожнымі думкамі матка ішла на сяло на дарогу, каб сустрэць Надзю.

«Што з яе толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму ня ўрымсьціцца дома, чаго ёй трэба? Каб-жа работы ня ўмела рабіць, ці каб хворая, а то золата — рукі, агнём работа гарыць, авось не хапае нечага ёй, шукае чагось…».

Надзя вечарамі раз у тыдзень, пасьля цяжкай працы, ішла ў мястэчка на сход комсамольскі, а мацеры гаварыла, што да таварышак на гулянкі ходзіць. У нядзелю кожную з самага раньня да позьняе ночы праводзіла час у вёсках і жыла гарачымі словамі аб тым, што патрэбна даць хлеба фронту, галадаючым. З хаты да хаты, па чужых незнаёмых вёсках хадзіла яна з другімі комсамольцамі. І ў мяшок, пасьля палкіх Надзіных слоў, сыпалі бабы вясковыя гарцамі жыта, ячмень, бульбу. З жартамі зьбірала яна ў сялян для фронту цэлыя вязкі лапцей. З непатухаючым ніколі ў вачох агоньчыкам гаварыла на сходах сялянскіх аб разьвёрстцы, слухала злосныя крыкі мужчын насупроць і сама крычала так, каб перакрычаць іх, і разьвёрстку зьбіралі. Ад хаты да хаты хадзіла, перапісвала коняй, калёсы і ўпрашвала, выганяла сялян у лес, каб падвезьці да станцыі ў трохтыднёвік апалу патрэбныя дровы.

І няпрыкметна ў рабоце праходзілі дні, няпрыкметна засталіся ў перажытым два з паловай гады. У жыцьці