Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыся ад бацькоў, яна, разам з другімі ў мястэчку, зрабілася комсамолкай і пачала гарэць новым, дагэтуль невядомым ёй.

— А божа-ж мой, божа-ж мой, што толькі яна сабе думае, гэтая дзеўка, што толькі думае? Наўкола бандыты, прайсьці нельга, а яна дзень-у-дзень у мястэчка ляціць, у такую даль, і нічога ня кажа. Хоць-бы ж ты спытаў яе, хоць-бы ж ты пакрычаў на яе.

Мучылася трывожнымі думкамі маці.

— Хоць-бы ж ты накрычаў на яе, настрашыў…

— Крычы, — яна мо’ вучыцца надумалася, кажуць-жа вунь, што зараз вучыць дарам будуць.

— Куды вучыцца? Чаму-ж слова ніводнага ня кажа? Тады хацела ў горад паехаць, праз яе страціліся, дык, мусіць, і ня хоча зараз казаць нічога… ходзіць, кніжкі нейкія носіць, газэты, хто яе ведае. Ды ў такую пару, па такой дарозе! А калі-ж гэта ўбачаць, — дык ведае бог адзін, што могуць з ёй зрабіць за газэты. Хіба мала пабілі?.. Якою малая была, такой і цяпер засталася. Усё ёй цесна, усё ёй мала, усё чагосьці хочацца! Вось сядзела-б дома, як равесьніцы, дый усё. Хіба можна пра што ў такія часы думаць, нават пра вучэньне. Хто ведае, што яшчэ з гэтага будзе ўсяго… Б’юць, рэжуць, страляюць. Есьці людзям няма чаго, бульбачцы рады… Дзе ўжо тут шукаць лепшага? Чакай, пакуль пярэйдзе ліха гэтае, тады ўжо… А яна, сама ня ведаю, што за дзеўка! Маўклівая зрабілася, не загаворыць ні аб чым… У поле пойдзе, дык песьняй заліваецца, а ў хаце зноў маўчыць… Я ўжо і людзей