Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАСУЖАЯ

— Ітту! Ітту! А божухна, бацюхна мой, і ў каго яна толькі ўдалася! Вось вырадак нейкі! Усюды лезе, усюды ёй трэба. Не пажывеш ты, Надзечка, доўга, скруціш галаву сваю звар’яцелую, скруціш… А матачкі мае, галубачкі, што з яе будзе?.. Гэта-ж, бач, у крыві і рукі, і шчака. Дзе гэта ты, кажы?!

Надзя, утаропіўшы ў зямлю вочы, слухала дакоры мацеры і маўчала. Са шчакі ля вуха сачылася кроў, кроў была і на руцэ.

— Хадзі сюды, я завяжу руку! Вось коршак, вось драчун расьце, кіпцюрамі сваім гатова горла перадраць усім. Мо’ білася з кім, а!

— Не.

— А дзе, як? Кажы, а то біць буду!

— Я не вінавата.

— Дзе абадралася, кажы?

— Аб елку.

— Аб елку, як гэта?

— З кургана, дзе елкі, стрэхі нейкія відаць, а я хацела бачыць усё далёка і палезла…

— Ну?