Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Доўга маўчалі абое.

— Я ня буду на бюро.

— Як гэта?

— Ды так, — ня буду. Ня можаце вы са мною гэтак зрабіць!

— Ня ўпірайся. Я сказаў табе, якая існуе дырэктыва. Комуністы інакш рабіць ня можа. Ты-ж не маленькая дзяўчынка, тры гады ў партыі…

— Дык што-ж?

— Як што-ж? Ты не разумееш?

— Вельмі добра разумею!

З пакою даносіліся гукі полькі і скокаў.

— Та-ак. Дык усё-ж ткі? Як разьбіраць справу?

Соня яшчэ адчувала сьляды пацалункаў Довіда, помніла ўгавор аб вясельлі і аб тым, што парашыла зрабіць яму ў дзень вясельля падарунак: сказаць аб грашох. А тут ён, — ячэйка…

— Чаго вы ад мяне хочаце з ячэйкай?

— Хочам, каб сказала канчаткова, разумееш ты ці не?

— Разумею!

— Дык што-ж ты выбіраеш, — партыю ці грошы? А? Сорамна!..

— Ня дам грошай! Рабеце, што хочаце.

— Не дасі?.. вычысьцім…

— Вычышчайце, падзякую…

У сакратара задрыжэлі губы, на твары некалькі раз перакасіла левую шчаку, зморшчыўся лоб, вочы неяк дзіка глянулі на Соню.