ліся… Няўжо-ж адбяруць? Якая ім справа. Гэта маё, толькі маё асабовае!..»
Трывожныя думкі пабеглі хутка, і разам з імі закарагодзілі, замітусіліся перад вачыма боты, паліто, Зэлда Язэпаўна і ён, — малады, прыгожы, чарнявы…
«Не аддам! Я ўвесь век жыла ў такіх умовах, у такіх умовах… Другія жывуць яшчэ і ня так! Нават і ў нас, комуністых… А мне чаму нельга? Зноў так? А будучыня?»
Абедзены гудок… Соня накінула паліто і пайшла… У пакоі адзін сакратар.
— Чаго клікаў?
— Заява на цябе.
— Заява? Аб чым?
— А як ты думаеш, ёсьць аб чым на цябе пісаць?
— Ня ведаю. Можа і ёсьць.
— Ну, добра, кінем гэта. Заява кажа, што ты атрымала з Амэрыкі дванаццаць тысяч даляраў. Правільна ці не?
— Так, атрымала.
— Чаму-ж ты не паведаміла ячэйку?
— ?!
— Ты ня ведала, што гэта трэба, ці сумысьля не зрабіла?
— Ня ведала.
— Дык ведай, ёсьць такая партыйная дырэктыва: кожны член партыі, які атрымлівае вялікія сумы