Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сказала і чакае. А ён толькі пачырванеў і нешта, як-бы сам сабе, сказаў паціху.

Ня ёмка выйшла неяк…

— Ну, а вам, вам ці прыемна са мною?

Толькі так хіба яго расьсьмеліш.

— Соф’я Навумаўна! Выбачце мяне! У мяне ўсё пераблыталася ў галаве. Вы самі ведаеце, як прыемна мне з вамі! Увесь час хацёў-бы быць разам… Выбачце мне, — і працаваць, і думаць лягчэй, калі вы дома ў нас, хоць і ня бачу часам, але ведаю, што блізка вы. Жыцьцё тады другім здаецца!

Соня чакала гэтых слоў, але хацела і крыху большага…

«Які ён дзіўны! Няўжо не разумее? А калі ня скажа цяпер, дык у другі раз я сама скажу, сама — хіба абавязкова, каб ён першы?!»

Ня хочацца спаць, але не таму, што няма жаданьня легчы, пацягнуцца і заснуць, не, — а таму, што ёсьць другое больш моцнае жаданьне: сядзець на ложку і меркаваць, меркаваць, меркаваць без канца.

У пакоі цёпла ад печы напаленай; цяплыня аж на ложак дастае. А на дварэ мяцеліца, зусім зіма ўжо. Чутна, як пад страхой завывае вецер і, ня сьціхаючы, раз-по-разу сыпле густа сьнегам у шыбы аконныя. Калі выйсьці зараз на вуліцу, вецер сілком зрываў-бы з плеч паліто, забіраўся-б за пазуху, скідаў-бы з гала-