Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вам позва — здалёку аднекуль. Гаварыў паштальён, каб не пазьней як праз тры дні вы зьявіліся на пошту і самі, толькі асабова…

Не распранаючыся, яна разглядала позву і адгадвала.

— Што-ж там за паведамленьне ды яшчэ здалёку? Ад каго? І чаму толькі асабова?

З гэтымі думкамі Соня лягла рана спаць.

На другі дзень а дзесятай гадзіне яна ўжо стаяла ў чарзе каля акенца нумар чатыры. Чарга павольна прасоўвалася ўперад, меншылася і гэтак-жа зноў нарастала. За акном нізенькі лысы чалавечак. Узяў ён позву, разглядзеў уважліва, зірнуў на яе самую і ў дакуманты. А потым напісаў штампованую паперку і аднатаваў яе ў кнізе.

— У банку, да дзьвёх гадзін! Наступны…

Соня нічога не разумела. Перад, вачыма ўсё закружылася… Гэта, мусіць, ад пярэстых вопратак розных людзей у чарзе і ад задухі. Грэба хутчэй на паветра. Паперку схавала ў портманэт.

На дварэ каля пошты людзі; шумна. Пайшла ў сад. Хацела абдумаць усё, зразумець. Ад напружаных думак і зьмены душнага паветра пошты на сьвежае надворнае балела галава, рабілася млосна… Соня села на лаўцы.

Каля лаўкі алешына голая. На гальлі яе абледзянелы ўчарайшы дождж. Алешына быццам апранута ў ледзяную сарочку. А калі дыхае вецер, — яна зашур-