Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры выйсьці са сходу, сустрэлася з сакратаром ячэйкі. Прывіталіся. Ён спытаў яе аб прычынах ненаведваньня партшколы. Нешта тлумачыла ў адказ і жартавала…

Быў узьняты добры настрой.

Саламона мучыла старое, даўняе жаданьне. Яно перайшло ў пал, не давало спакою…

Пуд сыравіны дае ўсяго толькі дваццаць сем фунтаў дражджэй! Усяго. Праўда, здаецца гэта не яго, Саламона, справа, колькі фунтаў дражджэй атрымліваецца з пуда сыравіны, мог-бы ён аб гэтым і ня думаць, але пасьля таго, як пазнаў з кніжкі магчымасьці разьвіцьця дражджавой вытворчасьці, ня думаць аб гэтым ён ужо ня мог. Яго цягнула да заводзкай лябораторыі. У час абедзеных перапынкаў ён бег у лябораторыю і, стоячы побач з майстрам Супронам, назіраў за тым, што рабілася на палічках і сталох у прабірках, шклянках і коўбах, напоўненых вадкасьцю. Хацелася ўцяміць таемнасьці гэтых прабірак і шклянак, зразумець сэнс хэмічных процэсаў, што адбываюцца ў коўбе ў час награваньня майстрам. Ён пасябраваў з Супронам і той запрашаў на працу да сябе, на дапамогу…

— Ты хлопец кемкі, ты хутка ўсё ўцяміш і будзем мы з табой варыць тут штукі розныя, Трэба гэта. І кніжка табе на-руку якраз.