Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе да сябе. Яны вальсуюць, нават забыліся, як скончылі, а ім ужо крычаць брава, плёскаюць у далоні.

— Ого, Соф’я Навумаўна, вы так добра вальсуеце…

— Ах, дзе там! Я так даўно ўжо вальсавала, што і забылася нават.

— Не! З вамі так лёгка вальсаваць…

Соня чырванела і радавалася. Потым скакалі яшчэ кокетку і Соня, усьміхаючыся Довіду, сапраўды кокетнічыла, заглядала яму ўвесь час у вочы.

А ў кіно глядзелі «Чалавек з рэсторану». Соня была ў захапленьні ад карціны і няпрыкметна, мімаволі брала рукі Довіда, сьціскала іх, хілілася бліжэй да яго…

«Ці не аб гэтым варажылі карты? Чарнявы валет! Можа і ён? О, я была-б шчасьліваю! Дарма, што ён беспартыйны; ён усё-ж наш чалавек, ён здолее шмат карыснага зрабіць і зможа быць у партыі! А зрэшты — ці гэта настолькі важна ўжо, — працуюць-жа сотні беспартыйных!.. А ён такі добры, разумны і ласкавы».

Соня сумысьля прыпамінала ўсе падрабязнасьці сваіх апошніх спатканьняў з Довідам. Так — ён яе пакахаў, — гэта відаць… гэта яна ведае з яго заблытанай гаворкі з ёю, з яго саромлівых поглядаў пры спатканьнях… Гэтак сама ведае яна і аб сваім да яго пачуцьці, — праўда яшчэ ня зусім для яе выразным…