Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— … Як яна.

— Г-мм-м… Хіба ты ня бачыш? Яны-ж сябруюць, чырванеюць пры людзях абое. Трэба рабіць. Каму-ж ня хочацца жыць лепей, чым ён жыве?..

Абрам Кантаровіч распрануўся і палез, тоўсты, непаваротлівы, пад сагрэтую жонкаю коўдру. Лежачы, ён доўга гладзіў яе руку, казытаў вусамі яе твар і скрозь вусы ціханька сыпаў нядобрым рагатком.

— Хі-хі-хі… Заўтра ўмова са Слуцкімі. Купяць, прывязуць, прадамо. Чатыры — на сем… Чым дрэнна жыць цяпер? Хі-хі-хі… Добра жыць, умець толькі трэба. Увайдзі ў іх жыцьцё і сунься сабе краёчкам… краёчкам, каб не адставаць ад яго і браць усё, што пападзецца. О, я заўсёды ў ногу з жыцьцём іду. Хі-хі-хі… Дрэнна, хто ідзе супроць, а мне — чаго супроць?.. Пажыву — пагляджу.

Заўтра новы год.

У заводзкім клюбе вечарам сёньня кароценькі даклад аб дасягненьнях заводу і пасьля концэрт сваімі сіламі… Соня з работы прыйшла рана і сумуе ў пакоі… Халаднавата ў ім і пустэча. Можна пайсьці ў клюб, там ёсьць людзі, але штось яе затрымвае, чагосьці яна сама чакае.

У пакой увайшла гаспадыня, села насупроць, уздыхае.

— Ведаеце, Соф’я Навумаўна, сумна жыць у такіх умовах, як вашыя. Ды яшчэ гэтак цяжка працаваць