думаюць і будзе вельмі добра і будзе нам а грэйсэ нуц[1].
І жонка паціхеньку рагоча; рагоча і дрыжыць на падушцы, і дрыжаць ад гэтага грудзі яе пухкія.
— Хі-хі-хі!
Рагоча і гаспадар.
— Знацца, трэба…
— Ну?
— Паспрабаваць.
— Паспрабаваць?
— Нам бог дапаможа.
— Няхай: зол зайн азэй[2]!
— Ты, Зэлдэ, нядрэнна надумала. Довід-жа на яе так заглядаецца, так смачна заглядаецца, ну, проста, як на цымус. Яна комуністка, дык… Ой, было-б добра! Партыйная сям’я! Я служу сабе, «чырвоны спэц», але маю і прыватную практыку. Ха-ха-ха! Доктару — дазволена мець прыватную практыку, а мне чаму не? Дый нават ні я! Гандлёвая фірма «Зэлдэ Кантаровіч!» Парт’ячэйка Соф’і Навумаўны! І унівэрмаг — «Довіда Кантаровіча». Я зусім збоку-прыпёку. Ха-ха-ха!
Сьмяецца і Зэлда.
— Я ніколі не надумаю кепскага. Я паважаю Соф’ю Навумаўну і люблю Довіда. Усё добра сойдзе і нам шмат карысьці будзе. Толькі…
— Ну?