∗
Зэлда Язэпаўна ляжала пад цёплаю дарагою коўдраю і ўсьміхалася… Сагрэтая пасьцель прыемна вабіла. А на крэсьле перад ложкам сядзеў муж.
— Лажыся, лажыся, Абрам! А справы — заўтра; яны кожны дзень. Днёў-жа ў бога таксама шмат…
Усьміхаецца яна з-за цёплай коўдры, абапёршыся локцем на падушку пуховую і далоньню шырокай, пухлай падтрымлівае шчаку. Цераз сарочку тонкую выпінаюцца круглыя грудзі… Гаспадар даўно ўжо ня думае аб справах, ён паціху зазірае за сарочку жонкі, на яе пухкія грудзі, і ўсьміхаецца задаволеным нутраным сьмехам.
Падсунуў бліжэй да ложка крэсла, гладзіць голае плячо жонкі.
— Ня ведаю, як ты, а я — усё думаю, думаю…
— Аб гэтым?
— Ага!
— Соня — добры чалавек, — якраз Довіду пара. А тое, што яна комуністка? Ну і добра, няхай сабе комуністка? І комуністка згодзіцца да справы!
— А калі яна часамі ды гэтую справу папсуе? Калі ад яе ды будзе цорэс[1]?
— Ужо і папсуе? Чаму папсуе? Чаму цорэс? Соня — разумны чалавек і Довід разумны; умее справу весьці. Пакуль у паасобку — яна сваю справу ведае, а ён сваю, а як сойдуцца разам, ды над аднэй справай абое па-
- ↑ Гора.