Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чэўні гарбата не такая; а мо’ і такая, але толькі п’еш яе заўсёды сьпяшаючыся, не ў такім пакоі, на брудным стале, засьмечаным.

Довід, сын гаспадарскі, малады, ветлівы… Сядзіць якраз супроць Соні і то сухарыкі, то пірожныя ёй падстаўляе, або варэньня ў сподачак падкладае і ўсё гэта з прыказкамі ветлівымі, добрымі. Соня з усьмешкай саромлівай дзякуе яго, асьцярожна пальцамі бярэ пірожныя і думае сама сабе:

«Людзі яны, як і другія ўсе; нават куды лепшыя за многіх маіх знаёмых — нічога ў іх я ня бачу асаблівага, чужога».

А раней думала, што якраз ёсьць у іх нешта гэтае чужое, што адразу кідаецца ў вочы і не дзе магчымасьці сыйсьціся з імі, што заўсёды павінна супярэчнасьцю стаяць паміж імі і ёй. А тут — звычайныя людзі, як і другія.

Гаспадар таксама ўсю ўвагу ёй аддае. Ён мае такі прыемны выгляд твару — мяккі, добры. Ён апавядае, як у трэсьце з нейкім грамадзянінам з Ч. умовы складалі і злавілі таго на злоўжываньні. Яго нават шчыра абураюць паводзіны нясумленнага грамадзяніна.

— Я разумею, чалавек хоча больш зарабіць, больш прыбытку, лепей жыць — гэта натуральна; але гэта трэба рабіць з сумленьнем. Сумленьне — галоўнае ў справе. Бяз сумленьня нельга весьці справы. О, я гэта добра разумею! Каб мне столькі здароўя, колькі я ўмоў рабіў на сваім вяку і з прыватнымі асобамі, і з дзяржаваю… Усе на слова верылі Абраму Кантаро-