Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

неадчэпнае: аб сваім месцы ў заводзе. Завод вялікі, многа рабочых, кожны нібы на сваім месцы. У заводзе растуць і выходзяць з заводу кожны дзень скрынкі поўныя дражджэй з прыемным пахам. Саламон ведае, з чаго робяцца дрожджы, ад пачатку да канца ведае, але толькі вонкава; нутра самога, чаму выходзяць дрожджы, а ні другое што і чаму столькі-та фунтаў дражджэй, а ня болей з пуда сыравіны, — гэтага ня можа зразумець. А пра гэта ўсё яму і хочацца ведаць, да болю ў сэрцы хочацца… Здаецца, што тады толькі ён можа знайсьці ў заводзе сваё належнае месца і зробіць тое, што хоча зрабіць, але чаго, — пакуль-што добра яшчэ ня ўцяміў.

Гэтаму перашкаджала і праца на складзе. Ён ня крыўдзіўся на тое, што ад чопа і самае вытворчасьці перавялі яго ў склад, разумеў, што калі-б ні яго, дык трэ’ было-б старэйшага рабочага перавесьці, але баяўся, што гэта перамена пашкодзіць зьдзейсьненьню яго самага таемнага жаданьня.

Пад канапаю ў скрынцы ляжаць У Саламона невялічкія кніжкі аб дражджах, — на рынку выпадкова купіў. Ён уважліва перачытваў гэтыя кніжкі, шмат думаў над імі. Пасьля кніжак завод і ўсё, што рабілася ў чопах, трубках, катлох, засеках станавілася больш блізкім яму. Але адных кніжак мала, — патрэбна большае. Хочацца чытаць кніжкі і хочацца, стоячы за плячыма ў майстра Супрона, сачыць за прабіркамі, шклянкамі, дазнацца, што робіцца ў іх.