Насыпае шуфлем Саламон у мяшок ячмень, а другі стары рабочы трымае рукамі мяшок і ля мяшка скача з аднае нагі на другую, — зьмерзьлі.
— А няхай ты згары, жыцьцё наша чорнарабочае. Акалееш, як сабака, тут, дык за цэлую ноч не нагрэцца… Мне яно і нічога яшчэ, — я век свой чорнарабочы, а тыж такі амаль майстрам быў, вучыўся-ткі, ля чопу працаваў — і на табе!.. Па-а-радкі…
Гаворачы, падміргвае Саламону і злосна хіхікае,
— Чаму цябе скарацілі, — скажы ты мне, — чаму?
— А як не патрэбен я там, лішні — дык як-жа трэ’ было зрабіць?
— Як гэта не патрэбен? Летась патрэбен быў і ўчора патрэбен быў, а сёньня ўжо ня трэба? Рацыяналізацыя! Хі-хі-хі. А ці што зьмянілася ў заводзе?
— Менш рабочых каля чопаў стала і ўпраўляюцца. Менш і выдаткаў.
— Менш выдаткаў! дык за тое больш і прыбыткаў з нашага брата, рабочага. Чудны ты, Саламон, далібог чудны! Завод наш — рабочы і мы рабочыя, а каму прыбыткі? Усе мы роўны і сабе, здаецца, робім, а нябось, мы з табою па трыццаць сем рублёў выганяем, а дырэктар — па дзьве соцельныя. Во!..
— У капітал ідуць, на будоўлю? ды чорт яе бачыў тую будоўлю! Чакай, малойчык, таго лепшага, а сёньня аднаму добра, жыве ў раскошы, а другі з хлеба на квас перабіваецца, у лахманох ходзіць.
Кожны дзень слухае Саламон гэткія размовы свайго сябра па рабоце, змарыўся, з ім спрачаючыся, — цяпер