Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Голуб чамусьці баяўся зачапіць яго. А маўчаньне палохала… Страх не даваў ні на хвіліну пакою… А заглушыць яго нельга было нічым…

Калі зусім ужо зьмеркалася, падышоў камандзір.

— Таварыш Голуб, вы ідзеце ў выведку, зараз-жа! Да раньня трэба зьвярнуцца назад з весткамі.

Камандзір растлумачваў, як і куды ісьці кожнаму выведніку, аб чым дазнацца. Голуб слухаў і хоць, разумеў усю небясьпеку гэтага даручэньня, разумеў, што ідзе мо’ на пэўную сьмерць, але не супярэчыў, не адмаўляўся, саромеўся суседа. І як толькі камандзір скончыў, ён паправіў шынэль, праверыў вінтоўку і накіраваўся за камандзірам.

Сусед падняў галаву.

— Уцячэш — глядзі!..

Выведнікам трэба было ісьці ў адным напрамку, але так, каб ня ісьці кучай і каб быць блізка адзін ад другога. Дзеля таго, прайшоўшы крыху разам, яны разышліся ў бакі.

Ціха ішоў Голуб. Асьцярожна ступалі ногі ў густой роснай мураве. Ён бачыў, як зьлева крыха-па-крысе зьнікала ў пемры постаць суседа і гублялася сувязь між імі: усьведамленьне поўнага адзіноцтва пачынала палохаць…

Ісьці трэба вёрст пяць. Яшчэ некалькі крокаў поплавам, а там — далей дарогай ці полем…

Пад нагамі густая трава, высокая і сакавістая — ў самы раз касіць.. Шкода таптаць. Голуб высока