Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Злуе на другіх, шукаючы здаваленьня, і яшчэ больш крыўды, відаць, знаходзіць, а кінуць свайго ня хоча. Кожная крыўда раніць яе сэрца і яна ня гоіць ран, а залівае іх віном, каб ня бачыць, забыцца пра іх, а чуць дакраніся, зьнімі п’яную плёўку з аднэй раны — усе разам забаляць тады.

Ужо было недалёка да кватэры. Вулша сьціхла, толькі дзе-ні-дзе пройдзе, сьпяшаючыся чалавек, ды часам вока ўгледзіць гуляючую пару. Наперадзе бялеў мост над рэчкай, — гэта ад сьнегу. Вецер над рэчкай злосна гудзеў і сыпаў ахапкамі сьнегу, а ўнізе ўжо журчэла вада, вырываючыся з-пад лёду.

З мосту відаць асяродак гораду, сьвеціцца аганькамі лямпачак, а на сьвятле вырысоўваюцца цёмныя сілуэты дамоў.

«Як скрынкі вялізныя, стаяць гэтыя халодныя камяніцы. Каб падняў над імі дахі і глянуў у сярэдзіну, — убачыў-бы жыцьцё з яго прыгожым і брыдкім, з усім, што толькі ёсьць у жыцьці. Адно нараджаецца, другое адмірае… Адным толькі сваё ўласнае «я» цікава, і ўсё робіцца імі для гэтага «я», да другіх ім няма справы. Жыцьцё — кароткі міг, бяры ад яго ўсё лепшае для сябе, як асобы. Вось іх мораль. Усё жыцьцё — гульбішча, каб здаволіць свае жаданьні, імкненьні не чалавека, а хутчэй жывёлы, кіньдзюка свайго, і ў гэтым для іх усё шчасьце жыцьця.

У другіх «я» зусім маленькае месца знаходзіць, для іх існуе «мы», колектыў, у якім губіцца «я» і ў той-жа час жыве, здавальняецца. Для гэтых жыцьцё —