і песьні, а крык, безнадзейны крык чалавека, гібеючага пад цяжарам бязьлітаснай рукі жыцьця, крык, які вырываецца з самага нутра чалавека і ляціць на вуліцу, шукае водгуку ў сэрцах другіх людзей і, не знаходзячы яго, гіне ў пустой цішы гэтай халоднай вуліцы, і ўжо чуецца толькі сярдзітае завываньне ветру, зблудзіўшага ў песных дварох гораду.
«Можа і «яна» таксама чакае блізкага канца, як і «я», падумаў Акуліч, «толькі зусім ня мае сілы і ад таго так шкадуе пражытага. Стала шкода «яе», шкода і жыцьця. — Жывеш, пазнаеш і жыцьцё, а ўперадзе ўсё больш непазнанага застаецца; імкнешся ўперад… і на ўсім хаду цябе схопіць за горла — стоп, годзе табе, — і ня спытае згоды. Для чаго-ж тады чалавеку імкнуцца ўсё жыцьцё ўперад; навошта рабіць, ведаючы, што так блізка канец? Можа лепш гэты кароткі час жыцьця думаць і клапаціцца толькі аб сабе?.. Але не! «Гэтая», мусіць, жыла толькі для сябе і ад таго цяпер так мучыцца, не знаходзіць сіл. Чалавек робіць для сябе і для другіх. Калі сёньня ты што-небудзь зрабіў, дык заўтра гэтага ня прыдзецца рабіць другому, — ён пойдзе далей. Так ідзе разьвіцьцё грамадзтва. Кожнае пакаленьне ўпісвае ў кнігу жыцьця свайго старонку. Усе багацьці навукі, тэхнікі, — усё гэта дасягнута чалавекам. Кожнае пакаленьне рабіла сваё, а гэта, зробленае ўсімі пакаленьнямі, зложанае ў адно, дало ўсё гэта багацьце. Адзін чалавек — нішто, разам — магутная сіла, якая ўсё можа зрабіць. Наша пакаленьне таксама зрабіла нямала, яно пачало