Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьмерці думаць і толькі паскорыць канец свой. Бывала шмат выпадкаў, калі такі хворы накладваў на сябе рукі, ня вытрымліваў. Гэта думка мучыць, нэрвуе, і чалавек, ведаючы, што ўсёроўна канец, адважваецца на самагубства. Трэба лічыцца з псыхолёгічным момантам у такіх выпадках, ведаць добра таго, каму гаворыш.

«Значыць, мне ўсё гэга кажа», падумаў пра сябе хворы, а потым да доктара сказаў: — Вы мне можаце праўду казаць, мяне-ж вы добра ведаеце, ня з пужлівых я, здаецца. Я ведаю, чым хварэю і які павінен быць канец. — Гаварыў гэта, а сам думаў, жадаў, каб доктар сказаў, што хвароба ў яго хутка пройдзе, што яна часовая. Але нейкі нутраны голас сароміў: — што-ж, гэта, брат, язык адно кажа, а нутро другое зусім! Не чакаў ад цябе гэтага!

Доктар на яго словы нічога не адказаў. Відаць было, што ён як-бы нечым устрывожаны, што думае таксама ня тое, што гаворыць, і чамусьці баіцца выказаць тое, што ведае, — гаворыць другое, каб не маўчаць.

— Дзіўна жыцьцё наша складаецца. У аднаго даўжэй трохі, у другога карацей, але канец аднолькавы ва ўсіх. Адбыў сваё тут, зрабіў, што трэба было, паглядзеў на прыгожасьць жыцьця — і ідзі, брат, не затрымлівайся, дай месца другому. Кароткае жыцьцё і шмат у ім прыгожага, а чалавек усё нездаволены.

— Гэта нядрэнна, Калі-б людзі адчувалі сябе задаволенымі ўсім, тады ня было-б таго, што штурхае жыцьцё ўперад, ня было-б стымулу ў разьвіцьці…