Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

канцом адным у зямлю, а другім у шула, стаў абухом па калу біць, каб ячмэй падперці; — ажно шула гнілое, унутро ўламалася, парахня парашком жоўтым паляцела, зачыхаў Сузон.

Стукнуў тады абухам па бервяну ў сьцяне, — глуха адазвалася гніючым нутром бервяно.

Апанавала безнадзейнасьць.

«Ня так, ня так трэба, аднаму ня ўправіцца, гэтак усё жыцьцё тут пылам пойдзе, парахнёй».

А клець пахілая, хата са згніўшымі шуфлядамі і падлогай, крывыя хлявы з дзіравымі стрэхамі, пустыя гумно і стопка, худая жонка і замурзаныя плаксівыя дзеці і на крывых нагах карова, — усё гэта абступала Сузона ўсё шчыльней і шчыльней і, ні-то насьміхаючыся, ні-то з жалем, пытала: ну, дык як-жа?..

Ад гэтага зьнікалі сілы, абвісалі вяла рукі.

У ліпні нядзельным раньнем абвясьціў Сузон жонцы, што пабыўка скончылася і, сабраўшыся, азіраючыся, пакуль ня зьнікла ў даляглядзе вёска, пайшоў назад у акопы.

«Трэба неяк інакш. Так нічога ня выйдзе».

Верасень 1928 г.
г. Менск.