Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

згніўшымі шуфлядамі ў вокнах, падлогай, хлявы разбураныя, параскрываныя і пустыя, гумно, клець і стопка; — паросшы муравой, адзічэўшы дзядзінец і поле заросшае — аблог, — усё гэта неяк сабралася разам, абступіла Сузона і пытала: ну, што, як? І чакала адказу.

Глыбока ў самым нутры ціха заныла… Пачалі зьнікаць мэты, надуманыя ў вагоне.

Спадзяваўся перасіліць гэта.

Дранкай заляпіў страху на хаце; накраў у лесе жэрдак і трохі падправіў гумно; пазычыў у суседзяў каня і ўзьняў тупым сашніком аблог; пазычыў жыта на хлеб і адрабляў за яго. А ўсе па-ранейшаму стаяла наўкола яго, падыходзіла ўсё бліжэй і бліжэй і пытала: ну, а ўсё-ж ткі?

Мучыла, не давала спакою.

Поле патроху ўзараў, пару гоняй засеяў, а на больш не хапіла насеньня. Там, дзе меркаваў ячменем сеяць, кінуў пад грэчку. Пайшоў пазычаць насеньня — не пазычылі і поле зноў пачало зарастаць.

Ужо думалася: «Нічога ня выйдзе, ня падняцца аднаму на ногі, ня так трэба рабіць, ня так, па-іншаму». А вечарамі ў хаце, пад ціхія словы жонкі, зноў трохі бадзёрыўся і зноў зьяўлялася жаданьне нешта рабі», неадкладна, зараз-жа.

Раніцою выганяў з хлява карову з цялём, — худую, замызганую; ногі худыя ў каровы, адна аб другую каленамі труць. Ідучы назад у хату, зьмеціў, што ў клеці згніла падруба і яна ўся нахілілася на бок. Высек тоўсты дубовы кол, каб падперці клець. Упёр кол