Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рук засланіў твар ад бандыта. Хацелася прасіць літасьці, але замест слоў з языка сыйшліся глухія гукі.

— У-у-м-ма-у-у-м…

Наган бліснуў паскай гострага полымя, апаліў рукі, шыю, і цела абсела на зямлю, а рукі схапіліся за шыю, пальцы пачалі коўзацца па шыі ў нечым сьлізкім, цёплым. Адчуў пах зямлі сухой, грудзям было мулка і балюча ад корня. Усе болей і болей сьціскала грудзі смага, паліла губы. Зубы грызьлі запылены пяском трыпутнік.

Перад вачыма іскаркамі густымі зьяўляліся, расьлі, расьлі і адплывалі вогненыя кругі — чырвоныя, сінія, чорныя…

Раніцою ў гэты-ж самы дзень да Хвядоса ў пакой прыйшоў старык селянін і ціхенька, азіраючыся на-дзьверы, паведаміў, што гэтай ноччу прыйдзе дадому бандыт Буглак. Удзень Хвядос выбраў сямёра хлапцоў, а вечарам, як добра зьмерклася, паціху, нікім не заўважаныя, яны крануліся ў дарогу.

Былі каля самага Юшкава, калі счулі адзін за другім два стрэлы ў хвойніку.

— Стой, хлопцы, нешта ёсьць.

Прыслухаліся. Болей ні гуку.

— Варта-б туды…

— Мо’ каго забілі ўжо, акурат на гарадзкой дарозе, такі гушчар там.