Перайсці да зместу

Старонка:Хочацца жыць (1930).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чыесьці рукі палезьлі ў кішэні, перамацалі ногі, плечы, жывот, і адчувае Ільля, што вось-вось дакранецца яна да грудзей — тады ўсё прапала.

Вось рука намацала, спынілася на хвіліну, потым рванула за каўнер. Вырваліся гузікі, пахіснуўся Ільля.

— Ня-а-ма? А?

Ільля маўчаў. Бандыт стаў махаць кулаком перад тварам.

— Гэта пробаваў? Кажы, з чым пасланы, што думаў гаварыць?

Падышоў другі з наганам.

— Ну-ну, нічога, ліст наш. Пусьціць цябе ці не?

Хацелася прасіцца, але ўжо зусім чамусьці ня было страху, што могуць забіць. Усё выйшла так хутка, нечакана, і ён ня думаў, ня мог уявіць, што яны могуць яго забіць.

З кустоў падышоў яшчэ адзін. Ільля адразу пазнаў Халімона, і ад таго, што ўбачыў свайго вяскоўца, якога ведаў зусім спакойным чалавекам, думка аб небясьпецы зусім зьнікла.

Халімон маўчаў. Маўчаў і Ільля.

— Калі пусьцім, скажаш ім, га?

Памаўчаў.

— Не.

— А як скажаш?

— Зловіце, тады.

Бандыт зьвярнуўся да Халімона. Той усё стаяў моўчкі, нярухама, думаў аб тым, што здарылася. Неяк няёмка зрабілася, што ён у такім выглядзе