Цётка мела рацыю спадзявацца, што песьні яе "ўстануць ca стотысячнай сілай" і будуць доўга жыць у сьвядомасьці рабочых мас. Падставы гэтыя былі соцыяльнага характару, якія выразіліся ў яе вечнай трывозе за лёс рабочых і сялян Беларусі, за вызваленьне іх ад цара, вураднікаў і паноў. Вельмі памастацку абмалёвана жаночая доля сялянкі ў вершы "Вясковым кабетам":
Як каліну град страсае, |
На месца пафосу рэволюцыйнае барацьбы ў апошнія гады ў Цёткі зьявілася глыбокае спагаданьне да гора бяздольных бедных людзей, і парываньне да рэволюцыйнае творчасьці замянілася беларускай романтыкай і культурнай працай.
Вышаўшы замуж і зьмяніўшы, дзякуючы гэтаму, сваё прозьвішча, Цётка вярнулася ў Вільню, дзе і надалей займалася ня толькі літаратурнай працай, але і організацыйнай.
У часе нямецкай окупацыі г. Вільні і Віленшчыны, бязупынна працавала ў якасьці міласэрнай сястры сярод хворых, раненых-афяр імпэрыялістычнае бойні.
У гэты самы час у роднай вёсцы Лідзкага павету Віленшчыны памёр яе бацька. Паехаўшы хаваць яго, яна і там ня ўседзіла без работы: дзякуючы свайму бунтаўнічаму і заўсёды спагаднаму да людзей характару, яна пачала езьдзіць па вёсках і сёлах, дзе тады надта распаўсюджаны быў тыфус, з мэтаю дапамагчы й выведаць становішча сялян дзеля таго, каб паклапаціцца ў Вільні наконт дапамогі пацярпеўшым ад вайны. І вось тутака Цётка захварэла на тыфус і ўночы на 5 студзеня 1916 г. памерла.[1]
Пакавалі яе на вясковых могілках сярод шэрых "гаротнікаў", на карысьць якіх яна працавала ўсё сваё жыцьцё.
Рознастайнасьць творчае працы, імкненьне прыняць удзел у рэволюцыйнай працы грамадзянскае асьветы мас на роднай мове, прабуджаньне грамадзянскіх інтарэсаў у другіх—найлепш характарызуе Цётку, як першую беларускую поэтэсу-революцыянэрку і як чалавека-таварыша. Парывістасьць да мас і праца на іх выявілася ў бунтаўнічым духу Цёткі, гатовай заўсёды разарваць усе путы, закаваўшыя працоўны народ Беларусі. Гэты бунтаўнічы дух Цёткі або горда рваўся на волю з кайданаў рускага самаўладзтва і панскай улады, або, змучаны безнадзейнай немачай, стогне літасьцю да беларуса, злучаючыся з прыродай, і разьліваецца ў палкіх поэтыцкіх сьлёзах жаночае тугі.
- ↑ Anton Nowіna-Naszy pіesnіary, Wіlna. 1917.