Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ідзі к чорту! — крыкнуў яму ў сьлед Пляцінскі.

І зразу пайшоў і яшчэ больш напіўся адзін.

Было гэта ў нядзелю, ясным і цёплым днём. Зынга вышаў на двор, сеў на сонцы, на вялікі камень, што ляжаў каля парогу замест ганку і слухаў, як з падсохшай вуліцы беглі крыкі дзяцей… Напроці яго, за гнілым нізенькім платцом, каля суседняй сьцяны, залаціліся на сонцы пажаўцеўшыя вішні, нейкія птушкі падскаквалі на гэтых тоненькіх галінах, далятала й сюды з блізкіх палёў белае павуціньне. Скрозь востры пах дыму чутно было, як пахне зямля — вільготная ад восені, абвеяная ветрамі й зацалованая сонцам. І тут, на гэтым цесным дварэ, адчувалася неабдымнасьць яе прастораў, яе воля й размах…

Плылі аднекуль здалёк песьні, з гораду чутна была музыка. Гэтыя шырокія зыкі бурна слаліся над зямлёю й будзілі нейкія слаба вызначаныя думкамі імкненьні, як-бы кволыя ўспаміны прайшоўшага ці адчуваньне надыходзячага.

Раптам шырокі крык заглушыў усё. І магутны стук нейкі пачаў шырыцца над зямлёй. Ён рос і расказваў усяму аб нейкай вялікай сіле, цьвёрдай і непераможнай, з важнай і патрэбнай для свайго панаваньня дадатнасьцю — непазбаўленьнем хараства… І, як водгульле, —