Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Між імі тады ўстанавілася як-бы нейкая маўклівая згода. Яны нічога не гаварылі, і ўсякі па сабе адчуваў моўчкі. Рыта пайшла на работу…

Застаўшыся адзін, Захар Зынга сьцягнуў з паліцы гармоньню, падняў яе вышей галавы й з усіх сіл даў ёю па сукаватай калодзе. Кавалкі гармоньні разьляцеліся па хаце. Ён пазьбіраў іх, адчыніў вакно і кінуў на вуліцу ў гразь. Пасьля сьпешна адзеўся й пайшоў у ўправу чыгункі прасіцца на работу. Адтуль прышоў ён вясёлы, успамінаючы сваё даўнейшае рамяство-цясьлярства.

Адшукаўшы ў сенцах заіржавеўшую сякеру, ён пайшоў да Дзяніса Пляцінскага, узяў у яго брусок і, прыстроіўшыся пасярод хаты, пачаў тачыць сакеру.

І ўсё з нецярплівасьцю чакаў дадому Рыту.

IV

З таго дню ён акуратна хадзіў на работу й зусім не хадзіў у піўную. Дзяніс Пляцінскі некалькі раз падгаварваў яго пайсьці выпіць, але яму ўдавалася перамагаць спакусу. А адзін раз, убачыўшы Дзяніса п'яным, увайшоў да яго, паляпаў па плячы і сказаў:

— Эх ты, пакінуў-бы ты піць!

— А табе што, — абазваўся пануры Дзяніс.